eurocoin

Верш Валярыны Куставай "САЦ'ЯГРАХА"

Бываюць падарункі, якія дораць тады, калі табе гэта вельмі трэба, і кранаюць так глыбока, што гэта немагчыма выказаць вербальна. Асабліва кранае, калі гэты падарунак - не матэр'яльны, а нешта кшталту кавалачка душы.
Верш, ад якога ў мяне мароз па скуры, упершыню быў прачытаны ў варшаўскім Натоліне і прысьвечаны мне вельмі дарагім для мяне чалавекам valjaryna. Дарэчы, дагэтуль мне ніхто не прысьвячаў вершаў, асабліва *такіх*

САЦ’ЯГРАХА*(канцэпцыя негвалтоўнай барацьбы)

Дар' і Каткоўскай

Дружа,
калі ты вырасцеш,
цябе ляснуць аб ходнік
будзь ты дзяўчынка ці хлопчык
цябе абавязкова
ляснуць.
аб ходнік.
магчыма,
з разбегу
з усёй дурноты,
якую
яны
назавуць законам
цябе ляснуць аб ходнік
помні

калі ты адчуеш - што кроў на вуснах
калі пабачыш - у вачох пацямнела
калі цябе страх агорне
помні
цябе папярэджвалі:
не паводле права -
паводле закону,
цябе абавязкова
ляснуць аб ходнік

І калі ты будзеш
ляжаць у крыві і брудзе
і цябе
будуць мінаць
незнаёмыя чужыя
і знаёмыя чужыя
людзі

на цябе падзьме
the wind of change
(вецер пераменаў? –
не паверыш ты
і напоўніш ім грудзі)

ён уздыме тваю чупрыну
ён уздыме сцягі
і харугвы
ён уздыме моўчкі
на прэнгу
яго
уздыме

а пакуль
свята трывае
мы будзем расхістваць цвердзь
мы будзем расхістваць свет
як круты Чэ як святы Z
cвабода альбо смерць
мы будзем расхістваць

we will we will rock you
we will we will сlap
we will we will
хлопаць
мы пакінем след

дружа,
мярзоты большае
але большае
большае й згоды
вачыма маўчыць праўда
авацыі ладзіць свабода

І будзе заслона.
І воплескі ў залі.
а мы папярэджвалі.
а мы - ха! - казалі.
а мы ведалі
што толькі тыя
каго будуць
біць у сэрцы
і біць па твары
здолеюць узняцца
і здзейсніць свае
мары

we will we will rock you
we will we will сlap
we will we will
хлопаць
мы пакінем след

*Сац’яграха - санскрыт.: упартасць у ісціне; у Індыі – канцэпцыя негвалтоўнай барацьбы.
eurocoin

Тэлеграмы затрыманым у Горках

‎213971 г.п. Дрыбін вул. Савецкая, 11 - гэта адрас месца, дзе адбываюць адміністрацыйны арышт затрыманыя ў Горках:
Яўген Скрабец,
Аляксей Сіньчыла,
Раман Панжын,
Мікола Дземідзенка,
Вячаслаў Барысаў,
Раман Васільеў,
Наста Палажанка,
Ганна Шаруба,
Тацяна Шапуцька,
Юлія Міхайлава,
Аляксандар Велічэнка,
Максім Сямёнаў.

Па тэлефоне 166 можна надыктаваць затрыманым ТЭЛЕГРАМУ з прыветам і падтрымкай :) Аплата за тэлеграму будзе ўключана ў рахунак за тэлефон.
На парктыцы праверана, што тэлеграмы перадаюць (на Акрэсьціна), праўда са "спазьненьнем" на пару дзён. Пры тэлефанаваньні на 166 адрасаваньне гучыць наступным чынам: "213971 г.п. Дрыбін вул. Савецкая, 11, адміністрацыйна затрыманаму Яўгену Скрабцу".
eurocoin

менты

учора а 22-32 да нас дахаты спрабавалі пранікнуць менты. умоўная прычына, якую мы зь іх з-за дзьвярэй выбілі, - "паразмаўляць з маім мужам пра акцыі Стоп-бензін" (а ён у ніводнай не ўдзельнічаў, хаха). мы іх не пусьцілі, а я проста з раніцы пішу пісьмовыя скаргі і званю на тэлефон даверу мвд каб наскардзіцца на недобрасумленныя дзеяньні ментоў, якія даводзілі мне, што пранікненьне без санкцыі або хаця б павесткі для "гутаркі" у 22-32 у маю кватэру абсалютна законнае.
eurocoin

прывет палітвязьням тчк

Адміністратыўна арыштаваным не перадаюць паштоўкі і лісты, але перадаюць тэлеграмы. Па тэлефоне 166 можна надыктаваць тэлеграму, пазначыўшы адрас ЦІПа і імя сябра. Кошт (1-2 тысячы) за тэлеграму ўключаць у рахунак за хатні тэлефон.

Толькі што даслала тэлеграмы Сашы Клімовіч, Яўгену Іванюку і Алене Ліхавід з прывітаньнямі і пажаданьнямі :)
eurocoin

"ПИСЬМА: МУЖЕСТВО И БОЛЬ"

Originally posted by tamriel at "ПИСЬМА: МУЖЕСТВО И БОЛЬ"
Предлагаю вашему вниманию электронную версию выставки.



Кратко:"Данный проект отображает политическую и социальную ситуацию в Республике Беларусь через родственников, близких людей политических заключенных, преследуемых властями граждан."
Collapse )
eurocoin

(no subject)

Старая бабка приходит к окулисту и говорит:
- Доктор я стала видеть.
Доктор ей:
- Сейчас проверим. Садитесь, закрывайте левый глаз и читайте буквы.
Верхний ряд. Бабка читает: Ш О С
Средний ряд. Бабка читает: Ш О С
Самый последний ряд. Бабка читает: Ш О С
Доктор говорит:
- Знаете, у вас зрение прекрасное!
Бабка ему в ответ:
- Знаете, у нас вся деревня прозрела.
eurocoin

(no subject)

вельмі перажываю, што бліжэйшыя 2 тыдні я па-за Беларусьсю - з задавальненьнем бы паўдзельнічала ў валанцёрскай падтрымцы акцый салідарнасьці з вязьнямі і пацярпелымі маўклівых акцый пратэсту.
eurocoin

вакзал

Вярнуліся з вакзалау, усе абставіны бачанага я ў рэжыме он-лайн пісала ў фэйсбук. Гопо-хунта ахранела ў канец. Яны ў спартовых строях там бегалі групамі па 10-50 чалавек, зьбіавалі ўсіх, хапалі мінакоў. Мінакі падзяляліся на 2 групы - у афігеніі і гістэрыцы і тыя, хто старанна рабіў выгляд што ўсе ок і нічога не адбываецца - маўклівая запужаная большасьць.
А вось удзельнікі - малойцы, хлопаць і хадзіць не пераставалі нават не гледзячы на газ, 3 запакаваных аўтазака, 5 аўтобусаў, і шэраг сініх мікраўтобусаў (дадзеныя некаторых зь аўтобусаў у мяне есьць) і бясконцыя хапуны з усіх канцоў вакзалу. Кіраўнік гопо-хунты чалавекападобная істота па прозьвішчы Яўсееў рана ці позна сядзе. Я гэта гарантую. Хаця такім хочацца суд лінча выпісаць.
eurocoin

150 000

Ластовский, guvd_minsk делает мне смешно: парад наблюдало 150 000! Тогда согласно методике подсчета на плошчу 19.12.2010 вышло 5-6 миллионов :)




я, кстати, там лично была. цікавы досьвед :) Состав присутствующих на глаз: разнарядчики (50%), милиция и военные (10%), тихари по гражданке (30%), любопытствующие (5%), злостные среддисты (5%). Начинать хлопать было безумимем при таком количестве штатских и ментов. Выступление гавнокомандующего прошли в тишине и брюзжании народа на бытовую тему.
eurocoin

затрыманьні ў Берасьці

срочно в номер!
майго стрыечнага брата журналіста Алеся Ляўчука levales і ягоную жонку фотакора Мілану Харытонаву milka_kotka разам з яшчэ 50 чалавекамі затрымалі падчас шэсьця ў Берасьці.
Просьба распаўсюдзіць па СМІ ігд.
Апдэйтну як будзе інфа.

Апдэйт.
Майго брата Алеся і яго жонку Мілану (журналісты) адпусьцілі. Астатніх людзей пакуль не адпускаюць.

Спадзяюся, Мілана і Алесь раскажуць падрабязна як вернуцца дахаты.