Adelka (adelka) wrote,
Adelka
adelka

Верш Валярыны Куставай "САЦ'ЯГРАХА"

Бываюць падарункі, якія дораць тады, калі табе гэта вельмі трэба, і кранаюць так глыбока, што гэта немагчыма выказаць вербальна. Асабліва кранае, калі гэты падарунак - не матэр'яльны, а нешта кшталту кавалачка душы.
Верш, ад якога ў мяне мароз па скуры, упершыню быў прачытаны ў варшаўскім Натоліне і прысьвечаны мне вельмі дарагім для мяне чалавекам valjaryna. Дарэчы, дагэтуль мне ніхто не прысьвячаў вершаў, асабліва *такіх*

САЦ’ЯГРАХА*(канцэпцыя негвалтоўнай барацьбы)

Дар' і Каткоўскай

Дружа,
калі ты вырасцеш,
цябе ляснуць аб ходнік
будзь ты дзяўчынка ці хлопчык
цябе абавязкова
ляснуць.
аб ходнік.
магчыма,
з разбегу
з усёй дурноты,
якую
яны
назавуць законам
цябе ляснуць аб ходнік
помні

калі ты адчуеш - што кроў на вуснах
калі пабачыш - у вачох пацямнела
калі цябе страх агорне
помні
цябе папярэджвалі:
не паводле права -
паводле закону,
цябе абавязкова
ляснуць аб ходнік

І калі ты будзеш
ляжаць у крыві і брудзе
і цябе
будуць мінаць
незнаёмыя чужыя
і знаёмыя чужыя
людзі

на цябе падзьме
the wind of change
(вецер пераменаў? –
не паверыш ты
і напоўніш ім грудзі)

ён уздыме тваю чупрыну
ён уздыме сцягі
і харугвы
ён уздыме моўчкі
на прэнгу
яго
уздыме

а пакуль
свята трывае
мы будзем расхістваць цвердзь
мы будзем расхістваць свет
як круты Чэ як святы Z
cвабода альбо смерць
мы будзем расхістваць

we will we will rock you
we will we will сlap
we will we will
хлопаць
мы пакінем след

дружа,
мярзоты большае
але большае
большае й згоды
вачыма маўчыць праўда
авацыі ладзіць свабода

І будзе заслона.
І воплескі ў залі.
а мы папярэджвалі.
а мы - ха! - казалі.
а мы ведалі
што толькі тыя
каго будуць
біць у сэрцы
і біць па твары
здолеюць узняцца
і здзейсніць свае
мары

we will we will rock you
we will we will сlap
we will we will
хлопаць
мы пакінем след

*Сац’яграха - санскрыт.: упартасць у ісціне; у Індыі – канцэпцыя негвалтоўнай барацьбы.
Tags: private, Беларусь, салідарнасьць
Subscribe

  • Восеньскія пазлы: Neo, the Matrix has you!

    Восеньскія пазлы: Neo, the Matrix has you! Рэдкі тэкст (на тэму "што будзе ўвосень") уласнага аўтарства, які мне падабаецца.

  • Лета 2011 выдалася дзіўным..

    Лета 2011 выдалася дзіўным - мой артыкул для Дня Блогера на "Свабодзе" на актуальную тэму сачыненьня "Як я правёў лета". Заўтра будзе працяг пра…

  • Тэлеграмы затрыманым у Горках

    ‎213971 г.п. Дрыбін вул. Савецкая, 11 - гэта адрас месца, дзе адбываюць адміністрацыйны арышт затрыманыя ў Горках: Яўген Скрабец, Аляксей Сіньчыла,…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments