Adelka (adelka) wrote,
Adelka
adelka

Кобрынскі дзетдом - дапамога!

Наконт чарговай маленькай акцыі па дапамозе дзеткам у Кобрынскім дзетдоме:
1. усе, хто абяцаў са мной сустрэцца і перадаць рэчы - пасьпяшайцеся, у нас есьць магчымасьць перадаць нашу вялікую пасылку на машыне наўпрост у Кобрынскі дзетдом на пачатку наступнага тыдня, хочацца скарыстацца магчымасьцю па максімуму.
2. адміністрацыя дзетдома сказала, што найбольш і вельмі ім патрэбны зімовы абутак памераў 24 - 30. Калі ў Вас есьць магчымасьць здаць грошы або самастойна купіць сапожкі для дзетак - я вельмі Вас прашу. Сьпяшацца да пачатку наступнага тыдня не абавязкова, мы вышукаем новую магчымасьць перадаць. Памперсы ў дастатковай колькасьці для гэтай перадачы таксама есьць.
Разумны распаўсюд гэтай інфармацыі (проста каб не атрымаўся бясконцы перапост з мэтай перапосту па ўсей фрэндстужцы - хаця кудысьці запосьціць варта, не ведаю - ці мінскбай?) - вельмі вітаецца.
Маі кантакты: +375 29 395 73 99 Дар'я
Дзякуй!
Tags: кобрын, кобрын help
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment