Adelka (adelka) wrote,
Adelka
adelka

абутак для дзетдома

Амаль год таму мы ездзілі да дзяцей у Кобрынскі дзетдом, і я пісала ў сваёй справаздачы, што ў дзетдом найбольш патрэбны дзіцячы абутак (незалежна ад сезона і можна былы ў карыстаньні але нармальным стане. памеры прыкладна ад 22 да 30 - то бок з трох і да сямі год), бо гэта іх галоўная нястача. Таксама варта перадаць хаця б 1-2 пачакі памперсаў для хворага хлопчыка, пра якога я пісала.
За той час у мяне на балконе накапілася вялікая скрынка абутку і троху добрых куртак-верхняга адзеньня для дзетак. Зараз у нас няма магчымасьці туды паехаць, але я вырашыла пераслаць усё гэта поштай на адрас дзетдома, каб рэчы хутчэй дайшлі да дзетак і не ляжалі ў мяне.

Калі ў вас ёсьць што перадаць з азначанага (добры абутак, добрае верхняе адзеньне, або памперсы ці напрыклад грошы на памперсы), я цягам 1 тыдня (арыентыровачна да 20.10) гатова з вамі сустрэцца, а потым агульным пакункам пераслаць гэта ў Кобрын. Найлепш сустракацца ўвечары ў Сухарава або ўдзень на Плошчы Перамогі. Мой нумар: +375 29 395 73 99.
Tags: кобрын
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 12 comments