Adelka (adelka) wrote,
Adelka
adelka

  • Mood:

Справаздача па акцыі для дзетдома ў Кобрыне

Як вы памятаеце, увосень мы зьбіралі праз жж падарункі і цёплыя зімовыя рэчы для дзетак з групы "Цветік-семіцветік" з Кобрынскага дзіцячага дому. Гэта быў працяг дапамогі, арганізаванай яшчэ ў 2008 г. burbalkaй. Нажаль у гэты раз з розных прычынаў Натальля неяк самаліквідавалася з гэтай дзейнасьці, аднак, спадзяюся, ейныя ініцыятывы і дапамога кобрынскім дзеткам на гэтым не скончыцца ў будучыні. У пачатку сьнежня мы нарэшце дамовіліся з адміністрацыяй дзіцячага дома (бо з-за эпідэміі грыпу некалькі разоў наша паездка адкладалася) і разам з цэлай машынай рэчаў і падарункаў у складзе мяне, krebsik, rabinowicz і нашага безжжшнага сябра Пашы з'ездзілі да дзетак. Мы і выхавацелі і адміністрацыя дзіцячага дома выказваем вялікі дзякуй усім, хто перадаваў рэчы і грошы. Мы правялі з дзецьмі некалькі гадзін: надувалі шарыкі, пускалі пузыры, а галоўнае - насілі іх на руках, бо гэтага ім так не хапае. Дзеткі ўсе трохгадовыя, але важаць нават меньш за майго стройнага Алесіка, размаўляюць горш, але такія паслухмяныя, некапрызныя. даверлівыя, мілыя, кранальныя. Адзначу, што ў дзетак там вельмі неблагія ўмовы жыцьця ў плане цацак, мэблі, аднак, канечне, глабальна гэта нічога не мяняе - гэта не дом :(
Шэраг здымкаў з нашай паездкі можна паглядзець у альбоме на Пікасе

У бліжэйшых плянах наступнае:
- раздрукаваць і выслаць ім здымкі, бо дзеткі вельмі любяць глядзець свае мардашкі на фота
- у групе есьць хворы хлопчык (вось ён), у каторага ў мозгу кіста і недаразвітая ручка, з гэтае прычыны ў адрозьненьне ад усіх дзетак ен не ходзіць у прыбіральню і яму адзяваюць памперс. але, шчыра - па выглядзе адзін памперс ен той носіць суткі (для тых, хто не зусім ведае - памперсы дзецям трэба мяняць максімум раз на 3-4 гадзіны) і выглядае той шматкарыстаны памперс вялікім і жудасным. Я думаю, трэба набыць некалькі пачак падгузьнікаў і пераслаць ім па пошце. Памер - прыкладна на невялікага палутарагадовага-двухгадовага дзіцёнка (напрыклад, 9-15 кг ці нешта накшталт). Я з радасьцю прыму вашыя мэтавыя грошова-памперсныя ахвяраваньні на гэтую справу.
- у дзетдоме вельмі прасілі, калі магчыма, перадаваць ім у першую чаргу дзіцячы абутак (незалежна ад сезона і можна былы ў карыстаньні але нармальным стане. памеры прыкладна ад 22 да 30 - то бок з трох і да сямі год), бо гэта іх галоўная нястача. калі ў вас ёсьць што перадаць, то я гатовая сама забраць і перадаць гэта ў Кобрын. Магчыма, бліжэй да вясны зраблю нейкі адмысловы збор абутка для дзетак.

ПС акрамя гэта мой муш krebsik за лістапад-сьнежань сабраў праз рыбалоўны сайт brik.org (тут), сваю, маю і пару сяброўскіх фірмаў 1500 даляраў і набыў адрасныя падарункі 72 (ведалі б вы на што была падобная наша кватэра пакуль мы зьбіралі падарункі ў 2 дзетдомы!!:)) дзеткам дзіцячага дома ў Жодзіна і 30 сьнежня разам з ахвотнымі ў строях дзеда мароза і сьнягуркі ездзіў да дзетак на ранішнік каб дарыць падарункі. А таксама нейкія майстры з таго ж форуму зробяць для жодзінскага дзіцячага дзетдому свой сайт.

ППС гэта напісана зусім не для таго, каб вы напісалі/падумалі, якія мы маладцы-халадцы, а каб вы ведалі, што ўсе. што мы сабралі, атрымалі ад вас ужо трапіла да дзетак і прыносіць карысьць, а таксама наступным разам удзельнічалі ў нашых маленькіх справах. Дарэчы, Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў па наводцы Наталкі burbalka нават уручыла мне грамату за ініцыятыву "Жжысты кобрынскаму дзетдому".
дзякуй усім, хто :-)
Tags: кобрын, кобрын help
Subscribe

  • Кобрынскі дзетдом - дапамога!

    Наконт чарговай маленькай акцыі па дапамозе дзеткам у Кобрынскім дзетдоме: 1. усе, хто абяцаў са мной сустрэцца і перадаць рэчы - пасьпяшайцеся, у…

  • абутак для дзетдома

    Амаль год таму мы ездзілі да дзяцей у Кобрынскі дзетдом, і я пісала ў сваёй справаздачы, што ў дзетдом найбольш патрэбны дзіцячы абутак (незалежна…

  • патрэбная дапамога

    Сябры, патрэбная дапамога. Пратэстанцкі пастар і ЖЖ юзер kakasiewicz, які актыўна ўдзельнічаў у зборы сродкаў на кобрынскі дзетдом, набыў…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 12 comments

  • Кобрынскі дзетдом - дапамога!

    Наконт чарговай маленькай акцыі па дапамозе дзеткам у Кобрынскім дзетдоме: 1. усе, хто абяцаў са мной сустрэцца і перадаць рэчы - пасьпяшайцеся, у…

  • абутак для дзетдома

    Амаль год таму мы ездзілі да дзяцей у Кобрынскі дзетдом, і я пісала ў сваёй справаздачы, што ў дзетдом найбольш патрэбны дзіцячы абутак (незалежна…

  • патрэбная дапамога

    Сябры, патрэбная дапамога. Пратэстанцкі пастар і ЖЖ юзер kakasiewicz, які актыўна ўдзельнічаў у зборы сродкаў на кобрынскі дзетдом, набыў…