December 6th, 2011

eurocoin

Навагоднія падарункі дзецям у жодзінскім дзетдоме.

Сябры, я даўно зьбіралася напісаць наконт дзетдома.
Я думаю, некаторыя з Вас ведаюць, што з 2008 году Крэбс і я арганизоўвалі пакупкі навагодніх падарункаў і ранішникі для дзяцей у дзіцячым доме г.Жодзіна.

У сілу асабістых абставін правесьці такую ж акцыю ў гэтым годзе мы не можам. Ну, і за апошнія 3 гады мы сапраўды купілі дзецям шмат цацак і карысных рэчаў, і не толькі на новы год.
Але не хочацца кідаць дзяцей і супрацоўнікаў, якія вельмі разьлічваюць на нашу дапамогу. Таму параіўшыся з сябрамі і дырэктарам дзетдому вырашылі не набываць цацкі кожнаму, а проста арганізаваць збор грошай на наступныя мэты:

- трэба падтрымаць працу іх сайта http://zhodino-detdom.by/ (за рэгістрацыю дамена каля 100 000)
- аплаціць інтэрнэт на год (каля 500 000)
- купіць тэст-палоскі для дзяцей, хворых дыябэтам (каля 800 000)
- на рэшту грошай дыпэктар прасіла купіць дзіцячыя спартовыя трэнажоры, яна падкажа якія - сыходзячы з сумы, якая будзе сабраная,
- з'ездзіць туды ў канцы сьнежня з касьцюмам дзеда мароза (у нас есьць дзе ўзяць) і салодкімі і падарункамі для 1 групы - каля 500 000.

!!! Гэта вельмі важна: мы б вельмі хацелі знайсьці некага, каму можна перадаць кантакты адміністрацыі (яны вельмі адэкватныя там) каб падтрымівалі зь імі сувязь, дапамагалі нешта набываць і прыязджалі для дзяцей, арганізоўвалі нейкія акцыі.

Грошы можна здаць наступным чынам:
1. Перадаць мне ці Крэбсу асабіста: нашы нумары +375 29 395 73 99 і +375 29 655 43 68
2. Пераслаць нам паштовым пераводам, я дам адрас. Прыкладна да 20.12 бо потым мы з'едзем.
3. На рахункі дзетдома праз банкі:
Расчётный счет 3642000000233 в белорусских рублях в ф-ле 616 АСБ Беларусбанк, г.Жодино, код 812, УНН 690250898, ОКПО 29367690, ул. 50 лет Октября, 25А-благотворительный
расчетный счет 3642000000220 в евро в ф-ле 616 АСБ Беларусбанк, г.Жодино, код 812, УНН 690250898, ОКПО 29367690, ул. 50 лет Октября, 25А-благотворительный

Усе пытаньні можна задаць у коментах або праз лічку. Я буду вельмі ўдзячная і за дапамогу і за піяр гэтага паста.