September 10th, 2011

eurocoin

візавае пытаньне на канферэнцыі ЭЗ

Пару дзен таму я была на European Union Youth Conference of the Polish Presidency, гэта ўнутраная штогадовая канферэнцыя ЭЗ, на якую ўпершыню запрасілі дэлегатаў з краін Усходняй Эўропы і Каўказу, бо зьбліжэньне з гэтымі краінамі есьць мэтай польскага прэзідэнцтва ў Эўразьвязе. Конкурс дэлегатаў з краін EECA быў адкрыты і мяне нечакана адабралі сярод соцень аплікантаў. Я працавала ў групе COMPLICATIONS: barriers& obsticles in youth cooperation between EU and EU neibouring countries па накірунку візавага спрашчэньня. На канферэнцыі дэлегатамі прыймаецца дакумент - Joint Recomendations, які ідзе ў Эўракамісію і ў лістападзе 2011 згодна з прынятымі рэкамендацымі могуць быць выпрацаваны новыя эўрапейскія нормы, праграмы, фундацыі.
Па працы нашай групы ў Рэкамендацыі ўвайшло наступнае (магу сказаць, што пралаббіраваць такія пытаньні было не так легка, бо шмат якіх эўрапейуаў гэта шчыра не цікавіць або нават пужае :):
- Provide an online application system for Shengen visa (агульны для ўсіх краінаў ЭЗ і амбасадаў);
- Within the Shengen visa categories, which offer visas free of charge, add categories for youth work and volunteering allowing youth workers and volunteers (а гэта не толькі моладзь сама пас сабе, але і тыя, хто працуюць па моладзевых праектах, НДА, моладзевая частка 3-га сектару) to take part in youth activities.
Па словах прысутных эўрадэпутатаў, правядзеньне рашэньня па пашырэньні катэгорый у Шэнгена на адпаведную і стварэньне адзінай онлайн рэгістрацыі для аплікаваньня па візу - вельмі і вельмі рэальнае.
Безумоўна, для нас найлепшым рэзультатам было б пагадненьне па візавай фасілітацыі і рэадмісіі, але такое магчыма толькі пры жаданьні абодвух бакоў, чаго з боку беларускіх чыноўнікаў не назіраецца. Таму Эўропа спрабуе зрабіць той аднабаковы мінімум, які магчымы - то бок тое, што зараз фактычна праводзіцца, напрыклад амбасадамі Польшчы ў дачыненьні да беларускага трэйцяга сектару, можа стаць звычайнай агульнаэўрапейскай практыкай.
eurocoin

наперадзе - меганом

а вапшчэ я праз 3 гадзіны з'яжджаю ў Крым на мыс Меганом, а потым на Jazz Koktebel без мужа і сына, без інтэрнэта і мабільнай сувязі, увогуле без усіх рэчаў, якія мяне акружаюць штодня. З аднаго боку - чакаю і прагну туды, зь іншага - ужо вельмі сумую па іх. Вярнуся ў аўторак, 20.09, мяне можна знайсьці праз смс на беларускі звычайны нумар.