| Adelka ( @ 2009-10-19 09:45:00 |
| Current mood: | |
| Entry tags: | Кобрын |
Кобрынскі дзетдом: просьба да бацькоў дзетак
Спадарства, як вы памятаеце, у мінулым годзе мы зьбіралі і перадавалі ў Кобрынскі дзетдом кніжкі, DVD, мульцікі, канцтавары.
У гэтым годзе наведаць дзетак зноў паедуць
burbalka,
aliaksei,
alesia_ra,
lemantar, а можа нават і мы з Крэбсам.
Аднак, акрамя кніжак і развівальных цацак, у гэтым годзе выхавацелі папрасілі аб дапамозе зімовым адзеньнем і абуткам. У дзетдом можна аддаць карыстанае, але ў добрым стане, безумоўна, можна набыць новае.
Патрэбна:
1. Боты на зіму: па 4 пары кожнага з наступных памераў: 22, 23, 24 і 25.
Прынамсі, адныя 23 памеру аддам я.
2. Спартовыя касьцюмы для дзяцей: 5 маленькіх, 5 крыху большых, 5 яшчэ крыху большых (на ўзрост 3-4 гадкі), рост дзяцей ад 90 см да 1,05 м.
3. Я думаю, ніхто не адмовіцца ад якасных цеплых зімовых рэчаў кшталту куртак, камбінезонаў, швэдраў ігд.
4. У любым выпадку, пры адсутнасьці такіх рэчаў, будзе выдатна, калі зможаце паўдзельнічаць у дапамозе дзеткам грашыма.
Перадаць можна мне (+375 29 395 73 99 Дар'я) або любому з вышэйзгаданых юзэраў.
Піяр таксама вітаецца. Прашу выбачэньня ў фрэндоў, калі буду паўтараць гэты пост перыядычна.
UPD Cабрана вялікая скрыня зімовых рэчаў *нават з камбезам Reima :) і 6 параў б'к абутку і 4 пары новага абутку.