| Adelka ( @ 2009-07-07 11:51:00 |
| Current mood: |
Алесь - хлопчык кантрастаў
Тут з Алесевай фрызурай здарыўся канфуз - я раслумачыла няні што трэба сказаць у цырульні пра будучую фрызуру - меркавалася, што трэба выбрыць віскі, пастрыгчы коратка галаву, а ззаду пакінуць доўгія кудзеркі хвосьцікам. А вось так цырульная мымра пастрыгла майго хлопчыка. эх.
Было
аўтар -
lady_ellaire
Стала
Размаўляюць 2 зубныя шчоткі ў ваннай:
Першая: Прывет, кагдзіла?
Другая: Прывет, Намана. Я дома, я жыву з мамай-татай.
Першае: А ў мяне гладуснік! А ў мяне тэмпература!
Другая: Сколька?
Першая: Мнооога! Дзесяць тысяч!
Размова са мной.
- Мама, а ў папы нету музыкі ў машыне.
- Так, музыку скралі.
- А хто?
- Ну, напэўна дрэнныя людзі.
(Паўза)
- Неее, не людзі! Я думаю, гэта скрала вялікая божая кароўка.
Едзем ад
julcik увечары, Алесь пераказвае што там было (мы кожны вечар пераказваем наш дзень услых)
- Там быў дзядзя...
- Гэты дзядзя - тата Яніка.
Падумаў.
- Мама!! Аказваецца Янікавы тата гэта дзядзя!
Пасьля прагляду "Кароль Леў":
Ігар: - ты мой сын.. (нешта сьцебна выгаворвае яму)
Алесь: - не, я калоль!
Дай граблі я буду грабліць!
Сьмешныя словы - малаконы (макароны), бакачка (сабачка), пундік (пудзінг)
А ўвогуле я ўсе забываю, маць-скляроцік.