| Adelka ( @ 2009-06-04 12:54:00 |
| Current mood: | нешта шмат пішу,трэ' працаваць |
мяу
Шапку андатравую можам пазычыць на 2 тыдні: калі хто хоча на 2 тыдні паюзаць нашага флегматычнага коціка-шпроціка - ю а вэлкам, а то ён будзет адын, савсэм адын (с) да яго прыкладаецца прыбіральня і хаўчык у дастатковай колькасьці. Не гадзіт міма, не царапаецца, рэчаў не псуе, не прыстае, калі трэба не адсьвечвае, жраць просіць 2 разы на суткі. Морда пралетарская, але павадкі інцілягентныя, эўрапейскія (як кот з прыюту ён разумее ўсе вартасьці і выгоды хатняга жыцьця і заўжды робіць правільныя вынікі, успрымае крытку). Дзецям дазваляе з сабой вазіцца. Дастаўку туды-сыды-абратна гарантуем.