| Adelka ( @ 2009-05-24 12:49:00 |
| Current mood: | спаць |
Belamusic
Крытыка чыстага розуму:
калі ты набыў квіток, то не маеш права выходіць з агароджанай тэрыторыі нават на паркоўку. няўжо складана праштампаваць спецыяльнай фарбай рукі ўдзельнікам, а не парыцца, што нехта вынясе квіткі і войдуць "нелегалы". з-за гэтай бздуры мы свае квіткі здалі ў касу (іх там яшчэ і прыймаць не хацелі, бо казалі, што "ахова ўрот і выхадзіць можна калі зь імі папярэдне дамовіцца"), а арганізатары канцэрта не атрымалі нашыя 60 чэсна заробленыя тышч. затое мы выдатна паваляліся на турыстычным дыванку ў кампаніі самалетаў і мясцовага любвеабільнага шчанюка і, огоспадзе, бясплатна паслухалі музыку :)
у касе, дарэчы, не было касавага апарату, хаця квіткі праштампаваныя як і належна, пячаткай падатковай інспекцыі. цікава, ці выпісваліся музыкам гастрольна-канцэртныя пасьведчаньні :))
супрацоўнік касы не ведаў ні расклад выступоўцаў, ні хто ўвогуле выступае.
З музычнага боку адзначу, што Растоп і Пецюня-наш-Ялфімаў самае сапраўднае УГ. Нейрадзюбель выдатны, яго было трэба ставіць у канец замест вялаватага ціпайумарнога Джэйморса.
А ў астатнім, канечне, навернае, можытбыць, гэта быў выдатны Фестываль.