| Adelka ( @ 2009-04-14 19:09:00 |
| Current mood: | ррэалі хэпі і стомленае |
нашу групу ў саду сеньня афіцыйна адчынілі!
Тэлеграфным стылем: Мы зрабілі гэта! Сеньня у 570 саду была створана беларускамоўная група для дзяцей 3-4 год. Здавалася б - што гэта ў масштабах Сусьвету :) - усяго 7 месяцаў, і тыя ж чыноўнікі, якія казалі не, гэтага не будзе, сказалі вэлкам у групу з нашай роднай мовай..
Яны яшчэ не ведаюць, што я (масава) зьбіраюся зьвяртацца ў КС і Міністэрства адукацыі з тым, што сістэма загадзя дыскрымінацыйная для беларускамоўных. Думаю, калі будзе час і сілы, я напішу свае назіраньні за працэсам і ўдзелам, на сеньняшні вечар пляны адзначыць гэты дзень смачнай самагонкай) Перамагаць - прыемна. Вялікі дзякуй усім, хто дапамагаў.
Інфармацыйнае: перадрукоўка са Звязды ў НН пра змаганьне за садок. На здымку мы, і я ў адмысловай маечцы, напамяць.
Яшчэ: пакуль есьць 3 вольных месца (запісалася 17 чалавек) для дзетак 3-4 год у саду №570 па Чайлыткі 8, тэрмін звароту па жнівень, кантактавацца можна праз мяне.